Так лічыць міністр сувязі і інфарматызацыі Мікалай Панцялей. Пра гэта ён заявіў на прэс‑канферэнцыі ў Мінску.

На пытанне пра колькасць беларускіх інтэрнет‑карыстальнікаў міністр сказаў:

«Статыстыка такая існуе, але не хацелася б яе называць, бо я ў гэта не надта веру. Калі кажуць пра тое, што ў нас звыш трох мільёнаў карыстальнікаў інтэрнету, то гэта выклікае некаторыя сумненні, хоць інфармацыя паступае з крыніцаў, якія павінны быць аб’ектыўнымі».

«Калі мы будзем ведаць дакладную лічбу? У пераліку пытанняў да перапісу насельніцтва будзе і гэта пытанне, то тады і атрымаем больш рэальную лічбу»,
— адзначыў міністр. — Мяркую, што ў Беларусі менш за 3 млн карыстальнікаў інтэрнету, але сказаць наколькі [меней] я не магу.»

Колькасць інтэрнет‑карыстальнікаў у Беларусі застаецца прадметам спрэчак. Так, паводле Міжнароднага саюзу электрасувязі, у Беларусі ў 2007 г. налічвалася 6 млн інтэрнет‑карыстальнікаў, прычым 407 тыс. карысталіся камутаваным, выдзеленым або шырокапалосным інтэрнет‑доступам. А вось паводле агучаных на TIBO`2008 звестак Мінсувязі,

у Беларусі налічвалася 2,7 млн інтэрнет‑карыстальнікаў, з якіх 170 тыс. былі падлучаныя да высокахуткасных каналаў.

tut.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0