Пра гэта паведаміў «Нашай Ніве» ягоны бацька Вінцук Вячорка.
Франака затрымалі некалькі гадзінаў таму ў Мінску, ён паспеў тэлефанаваць дахаты, а потым тэлефонная сувязь абарвалася.
Вінцук Вячорка прыехаў у ваенкамат Савецкага раёну,
дзе падпалкоўнік Загорскі паведаміў яму, што Франак ужо адбыў для праходжання вайсковай службы.Служыць хлопец будзе ў Баранавічах у 8‑ай радыётэхнічнай брыгадзе.
Сп.Вінцук зазначыў, што прызыў і адпраўка на службу адбываліся з шматлікімі парушэннямі заканадаўства.
Нагадаем, што 23 студзеня суд Савецкага раёну Мінска прызнаў Франака Вячорку годным для службы ў войску. Сам маладзён настойвае на тым, што мае хваробы паводле якіх яго павінны былі спісаць.
0
0
0
0
0
0