Жыхар Гродна паспрабаваў арыгінальным чынам вырашыць пытанне асабістай харчовай бяспекі. Увечары ён завітаў у краму «Фенікс-Гродна» на вуліцы Дамброўскага. Спачатку ён паводзіў сябе як звычайны пакупнік — набраў харчоў амаль на 100 тысяч рублёў, адстаяў у чарзе. Але калі тая падышла, то малады чалавек кінуўся на выхад не разлічыўшыся. Ды на вуліцы яго чакала расчараванне ў выглядзе патруля міліцыі. Няўдаламу рабаўніку, а менавіта такі артыкул яму інкрымінавалі, пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?