Усе на ўсегагульную забастоўку, заклікае плакат. Le Monde
Францыя рыхтуецца да ўсеагульнай забастоўкі. Сённяшні чацвер ужо ахрысцілі «чорным».
За развіццём падзей уважліва сочаць прэзідэнт Сарказі і ўрад Францыі. Сарказі нават адклаў замежнае турнэ.
У аднадзённай акцыі павінны ўзяць рабочыя, транспартнікі, дактары, настаўнікі, супрацоўнікі авітякампаній ды іншыя катэгорыі працоўных.
Гэта першы сацыяльны выступ з моманту пачатку крызісу восенню мінулага году.
Людзі незадаволеныя, што ўрадавы план стымулявання эканомікі сканцэнтраваны на дапамозе кампаніям, а не людзям.
Ідэю забастоўкі, згодна з сацыялагічнымі апытаннямі, падтрымлівае 69% апытаных.
Папераджальныя забастоўкі чыгуначнікаў пройдуць сяння і ў шэрагу раёнаў Нямеччыны. Чыгуначнікі патрабуюць павышэння заробку на 10%, ім жа прапануюць яго павысіць на 1%