адбылося ў прыцемках на мокрай дарозе ў пяцi кiламетрах ад вёскi Чырвонае Гомельскага раёна.
Аўтамабiль «Сеат‑Таледа», якi ехаў пасярэдзiне праезнай часткi ў бок Гомельскай птушкафабрыкi, у лоб сутыкнуўся з «Пежо‑309».
Машына таксама рухалася пасярэдзiне дарогi, але ў супрацьлеглы бок. Пасля «Пежо» сутыкнуўся з двума аўтамабiлямi, якiя ехалi ў адзiн бок з iм — «БМВ» i «Нiсан‑Санi». У вынiку здарэння вадзiцель «Сеата» шпiталiзаваны, вадзiцель i пасажыр «Пежо» дастаўленыя ў рэанiмацыю. Але ж, як стала вядома, 48‑гадовы пасажыр «Пежо» памёр у бальнiцы.
З пачатку года ў вобласцi гэта восьмы выпадак гiбелi ў дарожна‑транспартным здарэннi.