Сцэна са спектакля «Макбет».
Голас актора Купалаўскага тэатра Алега Гарбуза можна будзе чуць на каналах Discovery (Discovery i Discovery Science).
«Я агучыў усяго некалькі фільмаў, - распавёў актор. - Хацелася б, канечне, і ў далейшым супрацоўнічаць з Discovery: гэта вельмі цікавы досвед. Але дзеля гэтага трэба было б ездзіць пастаянна ў Маскву, але гэта я не мог зрабіць праз працоўны графік».