Кіраўнік МУС Беларусі гатовы расказаць некаторым журналістам пра ход расследавання крымінальнай справы пра выбух у Мінску 4 ліпеня пры адной умове. Пра гэта паведаміў журналістам 29 студзеня міністр унутраных спраў Уладзімір Навумаў.

Паводле словаў Навумава, ён гатовы сустрэцца з «адным‑двума» прадстаўнікамі СМІ і «адчытацца аб праробленай працы».

«Але мая ўмова — гэта пакуль не павінна абнародавацца», — сказаў міністр.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0