Як паведамілі БелаПАН у прэс‑службе Міністэрства замежных спраў Эстоніі, адпаведнае рашэнне было прынята 29 студзеня на пасяджэнні ўрада.

Міністр замежных спраў Эстоніі Урмас Паэт падкрэсліў, што гэтае рашэнне адлюстроўвае як больш адкрытую палітыку Еўрасаюза ў адносінах да Беларусі, так і інтарэс Эстоніі па ўзмацненні двухбаковых адносін.

«Адкрыццё пасольства стварае ўмовы для развіцця двухбаковых адносін і пачатку супрацоўніцтва, — сказаў ён, выступаючы на пасяджэнні. — Пасольства таксама створыць магчымасці для развіцця эканамічных адносін. Інвестыцыйны клімат у Беларусі стаў больш ліберальным, і эстонскія інвестыцыі павялічыліся за апошнія некалькі гадоў. Калі эканамічная сітуацыя стабілізуецца, экспарт эстонскіх тавараў у Беларусь таксама можа мець добры патэнцыял».

Як паведамілі ў прэс‑службе, у Мінск будзе накіраваны часовы павераны, які заменіць дырэктара генеральнага консульства. Расходы на адкрыццё пасольства будуць пакрытыя з бюджэту МЗС Эстоніі.

З 1995 года ў Мінску працуе генеральнае консульства гэтай краіны, але яно не ў стане выконваць усе неабходныя дыпламатычныя функцыі, падкрэслілі ў прэс‑службе.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0