Пажарныя з японскага гораду Нагоя вывучылі надоечы важную навуку: не пакідаць запаленую пліту без нагляду.
Большасць пажарных выехалі на заданне, пакінуўшы ў будынку пажарнай часці аднаго калегу, які мусіў згатаваць для грамады абед. Але па каторым часе яго таксама выклікалі на пажар. Забыўшы плітку ўключанай, ён пакінуў будынак. Вярнуўшыся ў родную часць, пажарныя заспелі будынак у агні. Каб патушыць пажар, спатрэбілася дзесяць пажарных.
Міжвольны падпальшчык, Сэджы Горы, бядуе: “Якраз я павінны распавядаць людзей пра небяспеку, якая хаваецца ў агні, і таму мне асабліва прыкра, што гэта здарылася са мной”. Небарака дадаў, што адгэтуль пажарныя будуць заказваць ежу з рэстарану.
0
0
0
0
0
0