14 лютага ў Дзень закаханых, у Вялікай залі КЗ «Мінск» адбудзецца прэзентацыя альбому «Старога Ольса» — «Дрыгула».
Альбом выдадзены па матывах «Полацкага сшытку», які ў 1962 г. знайшоў беларускі прафесар Адам Мальдзіс.
«Полацкі сшытак» — зборнік барочнай музыкі. Пасля вайны з нямецкіх запаснікаў у Польшчу трапіў беларускі ўніяцкі служэбнік, які ў 1956 г. паступіў у Бібліятэку Ягелонскага ўніверсітэта (Кракаў). У вокладку гэтага служэбніка быў уклеены нотны рукапіс, які і знайшоў Адам Мальдзіс. У наш час творы з «Полацкага сшытку» трывала ўвайшлі ў партытуры польскіх і нават нямецкіх музыкаў.
Выдаўцом дыску з’яўляецца «Беларуская Музычная Альтэрнатыва» (БМА).
Квіткі можна замовіць па тэлефоне (029) 649 08 88 (Віталь), а таксама набыць у касах КЗ «Мінск»