«Ювентус» – «Кальяры» – 2:3.

Прычым сардынскі клуб, які называюць галоўнай італьянскай сенсацыяй сезону, павёў у ліку на 16-й хвіліне. Потым прапусціў з два мячы (1:2), але ўрэшце атрымаў у Турыне валявую перамогу.

Беларускі паўабаронца Міхаіл Сівакоў, які літаральна днямі заключыў кантракт з клубам з Сардыніі, на поле не выйшаў.

Пасля перамогі «Кальяры» ўзняўся на 7-е месца
(праўда, сёння яго могуць абагнаць «Палерма» і «Лацыё»), і цяпер каманду ад лігачэмпіёнскіх пазіцый каманду аддзяляе ўсяго толькі тры пункты.
На бар’ер «Кальяры» ў гэтым сезоне наляцелі «Інтэр» і «Мілан», «Лацыё» наогул сардынцы тыдзень таму ў Рыме збілі на горкі яблык – 1:4.

Ад 21 верасня каманда не прайграе на сваім полі, а ад сярэдзіны снежня – у чэмпіянаце Італіі.

У наступным туры каманда гуляе дома з «Атлантай»

Вось куды перайшоў 21-гадовы беларус Міхаіл Сівакоў, які стаў пятым беларусам, што будзе гуляць у Італіі (пасля Сяргеяў Алейнікава і Гурэнкі, Віталёў Кутузава і Рагожкіна).

Пра феномен «Кальяры» артыкул на Спорт-Сегодня з вельмі трапнай назвай – Сардонікс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?