Віленская сярэдняя школа імя Францішка Скарыны адсвяткавала адразу два святы: 90-годдзе стварэння Віленскай беларускай гімназіі і 15-годдзе ад моманту аднаўлення школы.

Урачыстыя мерапрымествы адбыліся ў Віленскім доме настаўніка. Ва ўрачыстасцях узяў удзел амбасадар Беларусі ў Летуве Уладзімір Дражын, а таксама прадстаўнікі Сойму, дэпартаменту нацменьшасцяў і эміграцыі пры ўрадзе Летувы, грамадскіх арганізацый.

Беларускі амбасадар выступіў з прамовамі на беларускай і расейскай мовах. Пры гэтым ён зазначыў, што «Мы сёння па асабліваму успрымае сваю гісторыю, пачынаючы ад Полацкага княства, ганарымся веліччу нашае дзяржавы. ... Цудоўна, што за мяжою беларусы маюць магчымасць перадаваць дзецям свае традыцыі, навучацца на роднай мове, ганарыцца ёю».

* * *

Віленская Беларуская гімназія была адчынена ў 1919 годзе й праіснавала да канца 1944 года, калі была зачынена бальшавіцкімі ўладамі пасля захопу Вільні.

Спачатку ў гімназіі вучылася каля 340 вучняў і працавала 18 настаўнікаў.

У першыя гады па адкрыцці пры гімназіі быў арганізаваны Беларускі прытулак для дзяцей-сіротаў.

Значная частка заходнебеларускай інтэлігенцыі - выпускнікі гэтае навучальнай установы. У тым ліку Барыс Кіт, Максім Танк, Наталля Арсеннева, Міхал Вітушка, Святаслаў Коўш, Вітаўт Тумаш, Вінцэнт Жук-Грышкевіч.

Аднаўленне беларускай гімназіі ў выглядзе сярэдней школы №15 з беларускай мовай навучання стала магчыма толькі пасля распаду СССР.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?