Велізарны снегапад паралізаваў працу транспартнай сістэмы Лондана.
Снег пайшоў вечарам 1 лютага, і хутка пасля гэтага была закрыта ўзлётна‑пасадачная паласа лонданскага аэрапорта Гэтвік.
У панядзелак праца Гэтвіка была абноўлена, але былі закрытыя абедзве ўзлётна‑пасадачныя паласы ў галоўным міжнародным аэрапорце Хітроў. Зачыненыя аэрапорты Лутон і Сіці.
Прыгарадныя электрычкі ідуць са спазненнем, значная частка цягнікоў адменена.
Сур’ёзныя перапынкі і ў працы лонданскага метро, частка пуцей якога пракладзена пад адкрытычм небам.
Уначы ўсе лонданскія аўтобусы спынілі перавозку пасажыраў.