Еўрапарламент заклікаў Еўракамісію зрабіць больш жорсткім заканадаўства Еўрасаюза па барацьбе з педафіламі і разбэшчвальнікамі дзяце./

На пленарнай сесіі, што праходзіць у Страсбургу, члены Еўрапарламента выказаліся, у прыватнасці, за прымяненне крымінальных пакаранняў у дачыненні да стваральнікаў інтэрнет‑форумаў для педафілаў, грамадзян дзяржаў ЕС, якія ўчынілі сексуальныя злачынствы супраць дзяцей на тэрыторыі трэціх краін, а таксама за гэтак званы grooming — маніпуляванне праз інтэрнет свядомасцю непаўналетніх у сексуальных мэтах.

Апрача таго, парламентарыі запатрабавалі, каб еўрапейскую канвенцыю па абароне дзяцей ад эксплуатацыі і злоўжыванняў на сексуальнай глебе тэрмінова ратыфікавалі ўсе члены ЕС, якія пакуль не зрабілі гэтага.

Еўракамісар па свабодах, юстыцыі і бяспецы Жак Баро паабяцаў са свайго боку распрацаваць да сакавіка праект адпаведных паправак у заканадаўства ЕС з улікам прапаноў Еўрапарламента.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?