Кітай сагнаў у Шэньчжэнь, які мяжуе з Ганконгам, велізарную колькасць ваеннай тэхнікі Народнай узброенай паліцыі. Відэа апублікавала выданне Global Times.

Паводле афіцыйнай версіі, ваенную тэхніку прыгналі для правядзення буйных вучэнняў. Для яе стаянкі давялося выдзеліць мясцовы стадыён.

12 жніўня афіцыйны прадстаўнік канцылярыі па справах Ганконга і Макао Дзяржсавета Кітая Ян Гуан заявіў, што падчас беспарадкаў у Ганконгу сталі праяўляцца «парасткі тэрарызму».

1 ліпеня ўдзельнікі акцый пратэсту ў Ганконгу цалкам ўзялі пад кантроль парламент. Затым паліцыя Ганконга вызваліла ад іх будынак. Пратэсты пачаліся ў дзень 22-й гадавіны перадачы Кітаю ўлады над Ганконгам, былой калоніі Вялікабрытаніі.

У чэрвені больш за мільён жыхароў Ганконга выйшлі на масавыя пратэсты з-за планаў урада падпісаць пагадненне аб экстрадыцыі з КНР, Тайванем і Макао. 15 чэрвеня ўлады прыпынілі разгляд праекта, а праз яшчэ тры дні кіраўнік Ганконга Кэры Лам выступіла з выбачэннямі перад сваімі грамадзянамі і запэўніла іх, што выдаваць плануецца толькі тых, хто мае дачыненне да забойстваў і згвалтаваньняў.

Ганконг з 1842 па 1997 год быў брытанскай калоніяй. У цяперашні час ён уваходзіць у склад Кітая ў якасці адмысловага адміністрацыйнага раёна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0