Утрыманне золата ў каналізацыйных адыходах горада Сува на поўдні японскай прэфектуры Нагана складае ў сярэднім 1890 грам на тону попелу, які ўтвараецца ў працэсе спальвання сухога ападку.

Пра гэтае паведамілі ўлады гораду. Улады прэфектуры Нагана ўжо абвесцілі пра намер пачаць прамысловую здабычу золата з адкідаў Сувы. Тым болей, што тэхналагічна гэтае магчыма. Паводле японскай тэхналогіі ўтылізацыі адыходаў, з каналізацыйных сцёкаў выпарваецца вада. А сухі асадак спальваецца ў адмысловых печах. Пасля з попелу магчымая здабыча карысных элементаў.

У 2009 годзе ўлады Нагана чакаюць атрымаць ад «эксплуатацыі» своеасаблівай залатой жылы не меней за 15 млн енаў (каля 125 тыс. даляраў) чыстага прыбытку, з улікам усіх выдаткаў і сплаты падаткаў.

Дарэчы, ва ўмовах фінансавага крызісу ўсё болей інвестараў выказваюць жаданне ўкладаць у жоўты метал. У 2008 годзе кошт тройскай унцыі золата (31,10348 грамма) ўжо сягнуў 1030 даляраў ЗША і мае тэндэнцыі да росту.

А сабекошт «атрымання золата з попелу» будзе меншым чым нават пры прамысловай здабычы. Для параўнання: у рудах японскага радовішча Хісікары, аднаго з самых багатых радовішчаў у свеце, паказчык утрымання золата вагаецца ўсяго ад 20 да 40 грам на тону.

Высокае ўтрыманне каштоўных металаў у сцёках гораду тлумачаць вялікай канцэнтрацыяй электроннай прамысловасці ў рэгіёне. У прыватнасці, у Суве размешчаны штаб-кватэры і вытворчыя магутнасці такіх гігантаў, як Seiko и Epson.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?