У 1937 г. у СССР прайшоў перапіс насельніцтва, што потым быў засакрэчаны, а супрацоўнікі ўпраўлення, якое праводзіла перапіс, арыштаваныя.
52 сям’і ў Стайскім і Пышнянскім сельсаветах Лепельскага раёна адмовіліся адказваць на пытанні пераспісчыкаў і уступаць у перамовы з прадстаўнікамі ўлады.
Маўклівае паўстанне лепельцаў застала мясцовыя ўлады знянацку. У раён быў накіраваны масавы дэсант прадстаўнікоў улады, партыйных і савецкіх работнікаў.
Але пераконванні і пагрозы ні да чога не прывялі.
«Лепельскі бунт». Новы фільм дакументальнага праекта «Зваротны адлік».
Панядзелак, 9 лютага. АНТ, 23:20