Цэны ў Беларусі ў існуючых умовах павінны зніжацца. Аб гэтым заявіў прэм’ер‑міністр Беларусі Сяргей Сідорскі сёння на пасяджэнні калегіі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва.

«У цяперашніх умовах цэны ў Беларусі павінны быць падаючымі», — сказаў Сяргей Сідорскі. Пры гэтым ён нагадаў, што для Беларусі ўстаноўлена таксама «падаючая» цана на газ. «Гэта перавага беларускай эканомікі, яе трэба рэалізаваць на справе», — падкрэсліў прэм’ер.

Сяргей Сідорскі нагадаў, што на працягу апошніх 6 месяцаў урад праводзіў дакладную палітыку адносна цаны на газ. «Мы заяўлялі яшчэ ў красавіку, затым у жніўні, што ўваходная цана газу будзе ў раёне $140. І перагаворны працэс увянчаўся поспехам: да новага года ўсе пытанні былі вырашаны,

мы атрымалі газ на ўзроўні $140‑150.
Прычым цана падаючая, і мы адзіная краіна, якая мае такую цану», — сказаў прэм’ер‑міністр. Зыходзячы з гэтага, будаўнічая галіна павінна была сфарміраваць свае планы, і цяпер урад мае права чакаць вынікаў ад вытворцаў, у тым ліку ад будаўнікоў.

Мінбудархітэктуры павінна перагледзець работу сваіх галін і падгалін, скаардынаваць іх, выпрацаваць стратэгію на ўнутраным і знешнім рынках. «Мы павінны паказаць насельніцтву, што цана на таварна‑матэрыяльныя каштоўнасці падае ў свеце і ў Беларусі яна таксама будзе падаць», — сказаў прэм’ер.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?