6 лютага Беларусь наведаюць Дмытро Паўлычка і Раман Лубкіўскі.

Дмытро Паўлычка - гэта вядомы ўкраінскі паэт (песня "Два колеры") і перакладчык, у тым ліку беларускай паэзіі (творы Купалы і Барадуліна), Раман Лубкіўскі - таксама літаратар, таксама перакладчык і дыпламат.

Спярша літаратары паедуць на радзіму казацкага гетмана Піліпа Орліка, ураджэнца Беларусі, аўтара першай украінскай канстытуцыі. А ўвечары ў мінскім Палацы мастацтваў (Казлова, 3) з іх удзелам адбудзецца музычна-літаратурная вечарына. Падчас вечарыны прагучаць песні беларускіх бардаў і народныя песні ў выкананні хору ўкраінскай дыяспары, а пасол Украіны ў Рэспубліцы Беларусь Ігар Ліхавы ўручыць паэту Нілу Гілевічу ўкраінскую літаратурную прэмію імя Івана Франка. Арганізатары запрашаюць ўсіх ахвочых.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?