5 лютага, каля беларускай амбасады ў Вільні адбылася акцыя падтрымкі маладзёвых актывістаў, што сёньня гвалтоўна забраныя ў войска. Удзельнікі мерапрыемства: сярод якіх былі актывісты маладзёвых арганізацый Малады Фронт, StudAlliance, БУНТ ды мясцовыя беларусы, — патрабавалі спыніць палітычна мэтанакіраваныя прызывы маладзёвых актывістаў.

Распавядае адзін з ініцыятараў акцыі, Кірыл Атаманчык: — Мы разам з паплечнікамі выказалі сваю шчырую падтрымку й салідарнасьць Івану Шылу, Зьмітру Хведаруку ды Франаку Вячорку. Апошнія дзеяньні беларускіх уладаў сьведчаць пра яскравую й відавочную «касметыку» сваіх пачварных дзеяньняў. Мы кажам рашучае «НЕ!» такога кшталту рэпрэсіям, калі рэжым ператварае беларускае войска ў калонію для маладзёвых актывістаў.

6 лютага акцыя працягнецца. А 15:00 ля будынку беларускай амбасады ў Вільні зноў зьбяруцца неабыякавыя да лёсу хлопцаў людзі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?