Ва ўчорашняй «Панараме тыдня» вядучы Юры Пракопаў са спасылкай на прэс‑службу МУС паведаміў, што падраздзяленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю Гродзенскай вобласці затрымала чатырох жыхароў Ваўкавыску, якія падазраюцца ў арганізацыі і здзяйсненні шэрагу цяжкі злачынстваў.

У прыватнасці, было паведамлена пра падпалы і падрывах маёмасці дзяржаўных служачых. Такім чынам яны выказвалі нязгоду з несправядлівымі па іх меркаванню рашэннямі гарадскіх уладаў адносна іхнай фірмы. БТ паведаміла, што пры ператрусах у іх была знойдзена выбухоўка і агнястрэльная зброя.

Паводле інфармацыі, МУС арганізатар групоўкі спрабаваў прыцягнуць да сябе ўвагу шматлікімі галадоўкамі (гаворка пра Мікалая Аўтуховіча — Рэд.). Пасля таго, як такія дзеянні не прынеслі карысці жыхары Ваўкавыску перайшлі да больш рашучых дзеянняў.

БТ перадала, што гэтымі людзьмі быў здзейснены яшчэ шэраг цяжкіх злачынстваў.

Нагадаем, што ўчора ў Ваўкавыску былі арыштаваныя былыя палітвязні Мікалай Аўтуховіч і Юры Лявонаў, а таксама іх паплечнік Уладзімір Асіпенка. Усіх іх завезлі ў ІЧУ на Акрэсціна ў Мінск. Хто чацвёрты арыштаваны, пакуль не адбылося.

Ператрусы таксама адбыліся на іншых кватэрах ваўкавыскіх апазіцыянераў.

7 ліпеня 2006 г. Мікалая Аўтуховіча зняволілі на тры з паловай гады, абвінаваціўшы ў няўплаце падаткаў у асабліва буйным памеры. Ягонаму калегу Юр’ю Лявонаву далі толькі на месяц менш. Яны прызнанымі былі вязнямі сумлення, а на волю выйшлі датэрмінова — у студзені 2008 году.

***

Паводле звестак былога следчага, праваабаронцы Алега Воўчака ў 2004 годзе ў Ваўкавыску насамрэч быў здзейснены падпал прыватнага дому начальніка мясцовага РУУС падпалкоўніка Кацубы. Цяпер сп.Кацуба працуе начальнікам тыпаграфіі. Алег Воўчак паведаміў, што па гэтай справе ўжо адбывалі пакаранне двое чалавек. 10 лютага з Аўтуховіча павінны былі зняць судзімасць.

Супраць арыштаваных высунута абвінавачанне па артыкуле 218 частка 2 КК

«Наўмыснае знішчэнне, альбо пашкоджанне маёмасці, якое прывяла да значных стратаў». Санкцыі паводле артыкулу — ад 3 да 10 гадоў.

Справу будзе весці следчы Кухарчык з Гродзенскай абласной міліцыі. Адвакатам у Аўтуховіча будзе Павел Сапелка, у Асіпенкі — Тацяна Сідарэнка. Лявонава - Вадзім Мушынскі.

Не выключана, што арышт трох былых кампаньёнаў па бізнесе адбываецца для новага гандлю з Еўропай па палітвязнях.

Мікалай Аўтуховіч. Фота Юліі Дарашкевіч

Мікалай Аўтуховіч. Фота Юліі Дарашкевіч

Юры Лявонаў (злева) і Мікалай Аўтуховіч у судзе, Гародня, 2006 год.

Юры Лявонаў (злева) і Мікалай Аўтуховіч у судзе, Гародня, 2006 год.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?