Прэм’ер‑міністр Латвіі Івар Годманіс папрасіў урэзаць яму заробак на 15 адсоткаў.
Адпаведную просьбу ён накіраваў у Дзяржканцылярыю. Ягоны прыклад падтрымалі яшчэ пяцёра міністраў.
Цяпер месячны аклад прэм’ера складзе 3 716 даляраў у эквіваленце, раней ён зарабляў 4 376 даляраў.