У выніку дарожна‑транспартнага здарэння ноччу 7 лютага ў Паставах (Віцебская вобласць) тры чалавекі загінулі, два — атрымалі раненні.

Як паведамілі ва УУС Віцебскага аблвыканкама, 31‑гадовы вадзіцель, знаходзячыся за рулём аўтамабіля «Опель‑Вівара», пры размове з пасажырам страціў увагу

і ўрэзаўся ў вугал дома ў Паставах. У выніку ДТЗ на месцы здарэння загінулі два пасажыры.
Абодвум па 33 гады.

Вадзіцель і яшчэ два пасажыры (аднаму — 27 гадоў, другому — 30), якія атрымалі раненні, былі шпіталізаваны ў цэнтральную раённую бальніцу. Вадзіцель ад атрыманых цялесных пашкоджанняў памёр у рэанімацыйным аддзяленні.

Усяго, паводле звестак упраўлення ДАІ МУС, за мінулыя выхадныя ў краіне адбылося 27 дарожна‑транспартных здарэнняў з цяжкімі наступствамі. Сем чалавек загінулі і 30 — атрымалі траўмы і калецтвы.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0