У Магілёве падведзеныя вынікі конкурсу на найлепшае спартова‑культурнае мерапрыемства.

Конкурс на найлепшую арганізацыю спартова‑культурнага мерапрыемства ладзіў Магілёўскі гарвыканкам.

Першае і другое месцы занялі мясцовы малаказавод ды прадпрыемства «Магатэкс», а трэцяе месца з узнагародай у 1 050 000 рублёў прысуджана гарадской суполцы Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны.

Летась канкурсанты — пераважна дзяржаўныя ўстановы ды арганізацыі — на цэнтральных пляцоўках заахвочвалі магілёўцаў да культуры і спорту. Цягам году прадстаўнікі кожнай арганізацыі ў вызначаны дзень меліся правесці адно мерапрыемства.

У скверы 40‑годдзя Перамогі 21 верасня сябры ТБМ зладзілі спартовае свята пад назваю «Краіна здароўя».

Удзельнікі мерапрыемства прыцягнулі ўвагу мінакоў шматлікімі спаборніцтвамі, песнямі ды забавамі. На завяршэнне ўсе гледачы спартовага свята атрымалі буклеты з інфармацыяй пра дзейнасць ТБМ.

Андрэй Мікалаеў, Польскае радыё для замежжа

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0