«Толькі 3‑4% насельніцтва Беларусі прагназуюць змену ўлады з‑за наступстваў эканамічнага крызісу»,
— паведаміў дырэктар даследчай лабараторыі «Новак» Андрэй Вардамацкі 9 лютага на пасяджэнні круглага стала, арганізаванага нацыянальным камітэтам Аб’яднаных дэмакратычных сіл Беларусі.

Разам з тым, паведаміў А.Вардамацкі, «у масавай свядомасці адчуванне крызісу ўзрастае». Аднак у насельніцтва Беларусі «дамінуе меркаванне, што крызіс закране Беларусь у меншай ступені, чым іншыя краіны».

Абапіраючыся на звесткі сацыялагічных даследаванняў, А.Вардамацкі паведаміў, што дзве трэці насельніцтва Беларусі чакаюць зніжэння ўзроўню іх жыцця.
«У гэтым плане ацэнкі насельніцтва і экспертаў супадаюць, хаця часцей бывае наадварот», — зазначыў ён.

Сяргей Каралевіч, БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0