Дзяржаўная служба занятасці Ўкраіны зарэгістравала 930 тысяч чалавек беспрацоўных, паведамляе Корреспондент. Гэта каля 3,3% ад агульнай колькасці працаздольнага насельніцтва. Колькасць беспрацоўных ва Ўкраіне імкліва павялічваецца. Так, па стане на 1 студзеня на ўлік у службах занятасці сталі 0,845 млн беспрацоўных.

Варта адзначыць, што ў Беларусі ў снежні ў органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне былі зарэгістраваныя 37,4 тысяч чалавек (0,82% ад агульнай колькасці працаздольнага насельніцтва)

Паводле Корреспондент

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0