Запуск першага беларускага спадарожніка «БелКА» перанесены на пачатак трэцяй дэкады ліпеня з-за непаладак на расійскай ракеце «Днепр», якая павінна была вывесці апарат на арбіту. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Федэральным касмічным агенцтве Расіі. Першапачаткова старт планаваўся на 28 чэрвеня з касмадрома «Байканур».

Няспраўнасць выяўлена ў бартавым лічбавым вылічальным комплексе ракеты-носьбіта ў ходзе праверак яе сістэмы кіравання. Нягледзячы на замену ўсіх магчымых блокаў, непаладкі ліквідаваць не ўдалося. У сувязі з гэтым адказныя за запуск прынялі рашэнне замяніць ракету-носьбіт, на што спатрэбіцца 5 - 6 дзён. Затым неабходна будзе нанава правесці поўны цыкл праверак.

Паводле даных Федэральнага касмічнага агенцтва, ракета-носьбіт «Днепр» павінна была даставіць у космас адразу некалькі касмічных апаратаў, асноўны з якіх беларускі спадарожнік.

БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0