Прэм’ер‑міністр Сяргей Сідорскі запатрабаваў паскорыць працэсы прыватызацыі і акцыянавання прадпрыемстваў і арганізацый Беларусі.Пра гэта ён заявіў сёння на пасяджэнні Прэзідыума Савета міністраў.
Кіраўнік урада запатрабаваў таксама ўвесці сістэмную арганізацыйную працу з акцыямі ААТ.
«Мы рэфармуем прадпрыемствы не дзеля акцыянавання. Вы ўжо павінны былі прыступіць да працы па запрашэнні інвестараў», — сказаў Сідорскі.
Ён таксама мяркуе, што Дзяржкаммаёмасць павінна прапаноўваць прадпрыемствам патэнцыйных інвестараў, у тым ліку і беларускіх. Неабходна арганізаваць дакладаную сістэму перадачы прадпрыемстваў, правядзення конкурсаў, выхаду на замежных інвестараў.
0
0
0
0
0
0