За мінулыя суткі ў Гомельскай вобласці былі ўчынены тры падпалы.

Вечарам 9 лютага ў шматпавярховым жылым доме ў Гомелі быў учынены падпал лесвічнай пляцоўкі. Праз чатыры гадзіны ў яшчэ адным пад’ездзе таго ж дома невядомы ўчыніў яшчэ адзін падпал.

Як паведамілі БелаПАН у абласным упраўленні МНС, у абодвух выпадках пажар быў патушаны да прыезду ратавальнікаў. Агнём пашкоджана некалькі метраў тэлефоннага і тэлевізійнага кабелю.

У ноч з 9 на 10 лютага ў пасёлку Арол Рэчыцкага раёна адбыўся пажар на прыватным падворку. Пашкоджаны шыферны дах дома і маёмасць, моцна пацярпела гаспадарчая пабудова. Як мяркуецца, прычына ўзгарання — падпал.

Алена Германовіч, БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0