У студзені ўклады насельніцтва ў беларускіх рублях скараціліся на 13,8% і на 1 лютага склалі прыблізна 6,7 трлн. рублёў.
Дэпазіты ў замежнай валюце, наадварот, павялічыліся на 11,6% — у эквіваленце 2,8 млрд. даляраў ЗША.

Як паведамілі БелаПАН ва ўпраўленні інфармацыі Нацыянальнага банка, такая статыстыка тлумачыцца тым, што ў Беларусі са снежня 2008 года адзначаецца тэндэнцыя ператоку рублёвых укладаў насельніцтва ў інвалютныя. Гэта, у сваю чаргу, абумоўлена ростам курсу даляра ЗША.

У цэлым, паводле звестак Нацбанка, за студзень гэтага года рублёвыя і інвалютныя ўклады насельніцтва ў беларускіх банках павялічыліся больш чым на 1 трлн. рублёў, або 7,8%. На пачатак лютага яны дасягнулі амаль 14,3 трлн. рублёў.

Асноўнымі кірункамі грашова-крэдытнай палітыкі Рэспублікі Беларусь на 2009 год прадугледжваецца прырост дэпазітаў фізічных асоб у 4,2—5,2 трлн. рублёў.

Аляксей Арэшка, БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0