Запрашаем на першую прэзентацыю ўнікальнай анталогіі «Расстраляная літаратура». У кнізе сабраны творы 66 беларускіх літаратараў, знішчаных сталінскім рэжымам у 1920—1950 гадах. «Расстраляная літаратура» выйшла ў залатой серыі «Беларускага кнігазбору» і налічвае 696 старонак. Прэзентацыя яе ў Гродна адбудзецца ў межах агульнанацыянальнай кампаніі «Будзьма»

У прэзентацыі возьмуць удзел адзін з укладальнікаў кнігі, паэт Міхась Скобла і аўтар прадмовы Анатоль Сідарэвіч. Мерапрыемства распачнецца ў чацвер 12 лютага а 18.30 па адрасе: Гродна, Будзённага 48а‑44 (памяшканне Таварыства Беларускай Школы).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?