Памёр мужык - і адразу на нябёсы.
Перад уваходнай брамай сустракае яго анёл. Прабіў па картатэцы нядобранадзейных, праверыў адбіткі пальцаў, ці не датычны да выбуху 4 ліпеня. Усё добра.
"У рай", кажа, праходзь.
Мужык заходзіць за дзверы, на якіх вісіць шыльда "Рай", а там чэрці нахіліліся над катлом і нешта вараць.
Мужык выскоквае назад: "Які ж гэта рай, гэта пекла!"
Чэрці: "А ты падыдзі і паглядзі, хто ў катле".
Мужык падыходзіць, зазірае. А там - цешча, начальнік, ДАІшнік, сусед.
"О так, сапраўды ў рай трапіў".