Валянцін Сукала, фота Юліі Дарашкевіч

Валянцін Сукала, фота Юліі Дарашкевіч

Старшыня Вярхоўнага суду Валянцін Сукала паведаміў на прэс‑канферэнцыі ў сераду, што ў адпаведнасці з новымі прапановамі, якія ўносяцца ў крымінальна‑працэсуальнае заканадаўства,

сума «ўгоды з правасуддзем» будзе складаць ад 300 да 5000 базавых велічынь
. То бок, не больш за 60 тысяч даляраў.
Новаўвядзенне заключаецца ў тым, што чалавек, які раскайваецца ва ўчыненым злачынстве, зможа звярнуцца ў суд з просьбай дазволіць яму ажыццявіць «сацыяльную кампенсацыю» за свае супрацьпраўныя дзеянні.
Цану будзе называць дзяржабвінаваўца. У спіс, дзе будзе прымяняцца «угода з правасуддзем» трапяць 28 відаў негвалтоўных злачынстваў, але не ўваходзяць карупцыйныя. На думку Сукалы, гэта не дасць нагоды для здзяйснення эканамічных злачынстваў.

Валянцін Сукала адзначыў, што пакуль тэрмін «угода з правасуддзем» не вельмі звыклая для беларускага вуха, але шырока ўжываецца ў краінах захаду.

«Пасля залічэння абвінавачаным на дэпазіт сумы у судовым паседжанні абвяшчаецца перапынак на 15 дзён, пасля чаго суд прымае рашэнне, ці прымаць ва ўвагу сацыяльную кампенсацыю», — сказаў В.Сукала.

Летась узраслі агульныя аб’ёмы правасуддзя. Знізілася толькі колькасць крымінальных судоў на 4%. Затое ўзраслі грамадзянскіх на 10% і адміністрацыйных — на 28%.

У сярэднім на аднаго суддзю ў месяц летась прыходзілася 85,5 справаў.

22% ад агульнай колькасці прысудаў скончыліся пазбаўленнем волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?