Глядзеў фільм Хашчавацкага па Белсаце. Вялікі, дарэчы, дзякуй ім і за сам канал, і за паказ таленавітых фільмаў у прыватнасці. Глядзім - не адарвацца!

Вось толькі гэтым разам моцна насмяшыў дубляж. Фільм па-расейску, а субтытры па-беларуску. Лукашэнка кажа ў кадры: "Мяне добра знаў старшыня Савету міністраў Рыжкоў". А ў субтытрах замест "Рыжкоў" пішуць "Шышкоў". І так спрэс...

Прычына ясная - не мелі сцэнарных лістоў, пісалі субтытры з голасу. Ды рабіў тое малады чалавек, які ў СССР не жыў. На будучыню мус улічваць гэты аспект. Фільмы пра савецкія і постсавецкія часы няхай перакладае чалавек старэйшага пакалення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?