Адна з заяўніц вулічнай акцыі на Дзень святога Валянціна Кася Галіцкая атрымала афіцыйны адказ з Менгарвыканкаму, паведаміла «НН» прэс‑сакратарка «Маладога фронту» Тацяна Шапуцька.

Заяўнікі прасілі дазволіць збор а 18 на плошчы Якуба Коласа і шэсце праспектам Незалежнасці да пляцу Волі. «Маладому фронту» адмоўлена ў правядзенні акцыі з прычыны таго, што яна будзе адбывацца побач з уваходамі ў метро. Альтэрнатыўны варыянт не прапаноўваўся.

Кіраўніцтва «МФ» заяўляе, што нягледзячы на адмову, мерапрыемства пройдзе па першапачатковым маршруце.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?