Амар аль_Башыр і Аляксандр Лукашэнка, фота axisglobe.com
Амара аль-Башыра абвінавачваюць у генацыдзе мірнага насельніцтва ў правінцыі Дарфур.
Такім чынам Міжнародны крымінальны суд можа пагадзіцца з аргументамі галоўнага пракурора Луіса Марэна Акампа і выдаць ордэр на арышт прэзідэнта Судана.
Амара аль-Башыра вінавацяць у генацыдзе мірнага насельніцтва ў правінцыі Дарфур, дзе, паводле звестак ААН, загінулі каля 300 тыс. чалавек.
***
Дарэчы Судан і Беларусь звязваюць "доўгія сяброўскія сувязі". 27-29 ліпеня 2004 г. Амар аль-Башыр наведаў Мінск, дзе сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнкам, наведаў Мінскі трактарны завод, аўтамабільны завод, БелАЗ.
Беларусь і Судан абменьваліся дэлегацыямі, так, у лютым 2006 г. Судан наведаў міністр замежных спраў Сяргей Мартынаў, а ў снежні 2007 г. у Беларусь прыляцеў міністр замежных спраў Судана Лэм Акол Аджавін.
Меркавалася таксама, што увесну 2007 г. гэту краіну наведае сам А. Лукашэнка, але візіт не адбыўся.
Суданскія вайскоўцы наведвалі ваенныя выставы ў Мінску, а Беларусь ў заходняй прэсе абвінавачвалі ў пастаўцы зброі ў гэту краіну. Айчыннае МЗС парыравала, што пастаўкі зброі ў Судан адбываюцца ў рамках санкцый ААН.