Усе 44 пасажыры і чатыры члены экіпажу з борту самалёта, які зваліўся на жылы дом непадалёк ад Бафала (штат Нью‑Йорк). Загінуў таксама адзін мясцовы жыхар

Bombardier Dash 8 Q400, што належаў авіякампаніі Colgan Air і здзяйсняў рэйс з аэрапорту Ньюарку ў Бафала, з невядомых прычын упаў на зямлю і ўрэзаўся у дом у гарадку Кларэнс за 32 км на паўночны ўсход ад Бафала.

Самалёт упаў на зямлю ў лічаных метрах ад пажарнай станцыі, так што выратавальнікі прыбылі на месца здарэння імгненна.

Прычыны катастрофы высвятляюцца.

Фота Buffalo News

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0