Фота Радыё Свабода

Фота Радыё Свабода

Сёння ў Гомелі арыштавалі асуджанага па «справе 14‑і» актывіста «Маладога фронту» Арцёма Дубскага,
паведаміла НН намесніца старшыні арганізацыі Наста Палажанка. Хлопец ехаў цягніком з Кіеву ў Мінску для ўдзелу ў акцыі на Дзень святога Валянціна. Цяпер актывіст знаходзіцца ў асіповіцкім СІЗА.
Нагадаем, што ў кастрычніку 2008 году Арцём Дубскі быў вымушаны папрасіць палітычны прытулак ва Ўкраіне, бо супраць яго была заведзеная крымінальная справа артыкуле 415 УК РБ (Ухіленне ад адбывання пакарання ў выглядзе абмежавання волі).

У красавіку летась Арцём Дубскі ў рамках «працэсу 14‑і» быў пакараны судом Цэнтральнага раёну Мінску двума гадамі абмежавання волі без накіравання ў месцы адбыцця пакарання. Пасля прысуду хлопец уладкаваўся на працу ў родных Асіповічах, зарабляў па наборах і раздрукоўках тэкстаў.

6 кастрычніка, калі хлопец з’явіўся ў міліцыі для штотыднёвага адзначэння, яму паведамілі, што супраць яго заведзеная крымінальная справа. У той самы дзень «маладафронтавец» з’ехаў у Кіеў.

Па нашых звестках, Арцём Дубскі ўжо некалькі разоў наведваў Беларусь. Такім чынам можна зрабіць вынік, што гэтым разам была дадзеная канкрэтная каманда арыштаваць Арцёма.

Цалкам імаверна, што да суда Дубскага могуць змясцілі ў следчы ізалятар да суду. Максімальная мера пакарання па артыкуле 415 КК тры гады пазбаўлення волі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?