Літоўцам няма патрэбы непакоіцца наконт атамнай станцыі, пабудаваць якую плануе Беларусь, ‑ заявіў у суботу ў Вільні міністр замежных спраў нашай краіны Сяргей Мартынаў.

Паводле ягоных словаў, беларусы будуць выконваць абавязацельствы адносна бяспекі, а праект павінен стаць не аб’ектам дыскусій, а кансультацый.

«Падстаў для непакою няма», ‑ сказаў Сяргей Мартынаў.

Паводле яго словаў, падрыхтоўчыя працы па будаўніцтве АЭС Беларусь плануе правесці разам з міжнароднымі арганізацыямі, уключна з МАГАТЭ. Апроч таго, Мінск мае намер выконваць абавязкі, што тычацца радыяцыі.

Міністр замежных спраў Літвы Вігаўдас Ушацкас у сваю чаргу адзначыў, што кожная краіна рашэнне пра будаўніцтва АЭС прымае самастойна. «Мы, як суседзі, зацікаўленыя ў тым, каб з намі ўзгадняліся даследаванні пра ўплыў на навакольнае асяроддзе, і каб станцыя адпавядала самым высокім стандартам бяспекі», — сказаў ён.

 Фота mfa.lt

Фота mfa.lt

У суботу ў Вільні адбылася трохбаковая сустрэча міністраў замежных спраў Літвы, Беларусі і Украіны.
У ліку іншых пытанняў абмяркоўвалася пытанне пра магчымасць імпарту ў Літву ўкраінскай электраэнергіі. Адпаведныя дамовы будуць падпісаныя ў траўні.

«Мы перадолелі стадыю прыгожых словаў і бяздзеяння. Гэта сустрэча сведчыць пра тое, што мы сапраўды бярэмся за энергетычныя пытанні», ‑‑ рэзюмаваў міністр замежных спраў Украіны В. Агрызка.

Паводле delfi

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0