Сёння ўначы «Манрэаль Канадыенс» прайграў у гасцях «Ванкувер Кэнакс» — 2:4. Што праўда, Андрэй Касціцын закінуў адну шайбу.

Гэта ягоная 20‑я шайба ў гэтым сезоне і 49‑я ў кар’еры ў НХЛ.

А наогул у старэйшага з братоў Касціцыных 100 бамбардзірскіх балаў у НХЛ (49 шайбаў і 51 галявая перадача).

У сезоне 2005‑2006 у яго былі на рахунку 2 шайбы, 1 перадача, у 2006/2007 гг. — 1 шайба, 10 галявых перадачаў; у 2007/2008 гг. — 26 шайбаў, 27 галявых перадачаў; у гэтым сезоне: 20 шайбаў, 13 перадачаў.

У ягонага брата Сяргея роўна ўдвая меней бамбардзірскіх балаў: 50 (17+33). Праўда, ён праводзіць толькі другі сезон у Нацыянальнай хакейнай лізе.

***

Закінуў сёння ўначы сваю чацвертую шайбу ў гэтым сезоне Руслан Салей.

Ягоны «Каларада» сёння ўначы перайграў «Дэтройт» — 6:5. Але "лавіны" працягваюць займаць апошняе месца ў Заходняй канферэнцыі. Што да Салея, то сёлета на яго рахунку 18 бамбардзірскіх балаў (4+14).

А наогул у Руслана — найлепшы бамбардзір у з беларускіх хакеістаў, якія выступалі ў НХЛ.
Ён гуляе за акіянам з 1996 г. («Анахайм». «Фларыда», «Каларада»). І за гэты час зарабіў 185 балаў (42 шайбы, 143 галявых перадачаў) — 813 гульняў.

Ва Уладзіміра Цыплакова, што гуляў за «Бафала» і «Лос‑Анджэлас» было 170 (69+101) балаў у 331 матчы.

У Канстанціна Кальцова, што нейкі час выступаў за акіянам за «Пітсбург», на рахунку 38 балаў (12+26) у 144 матчах. Зараз Кастусь, любімай спявачкай якога - Надзея Бабкіна, гуляе за «Салават Юлаеў».

У Міхаіла Грабоўскага, які выступае сёлета за «Таронта», 37 бамбардзірскіх балаў (16+21), прычым у гэтым сезоне - ужо 28 (13+15).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?