Тэлеканал C-SPAN папрасіў вядомых гісторыкаў размеркаваць 42 амерыканскіх прэзідэнтаў паводле значнасці іх унёску ў 10 розных катэгорыях.

Колькі дзён пасля святкавання 200-годдзя з дня народзінаў, легендарны вызваліцель ад рабства, Аўрагам Лінкольн дастаў гонар узначаліць спіс. Духоўны бацька Барака Абамы здолеў прабіцца ў прызавую тройку ва ўсіх 10 катэгорыях.

Такім чынам, спіс найлепшых прэзідэнтаў паводле амерыканскіх гісторыкаў выглядае гэтак:

1. Аўрагам Лінкальн
2. Джордж Вашынгтон
3. Франклін Рузвельт
4. Тэадор Рузвельт
5. Гары Трумэн

Цікава, што ў падобным апытанні, якое ладзілася ў 2000 годзе, першая пяцёрка была ідэнтычная, хіба Вашынгтон і Франклін Рузвельт памяняліся месцамі.

За 9 гадоў Біл Клінтан падняўся ажно на сем радкоў (з 21-ага на 15-ае месца), Рэйган — на адзін (з 11-ага на 10-е месца).

А што да нізу табліцы? На апошняе месца гісторыкі «скінулі» прэзідэнта Джэймса Б’юкенена, пры якім Амерыка апынулася на парозе Грамадзянскае вайны.

На вялікае здзіўленне, Герберт Гувер, які кіраваў Штатамі падчас Вялікай Дэпрэсіі ў 30-я, дык зусім не трапіў у лік дзесяці найгоршых кіраўнікоў ЗША. Буш? Экс-прэзідэнт сягнуў 36-ай пазіцыі. У катэгорыі замежнай палітыкі Буш дастаў апошняе, 42-ое месца, у эканамічнай - 41-ае. Але ж здолеў ускараскацца на 24-ую прыступку дзякуючы свайму ўнёску ў справу роўнасці правоў і на 25-ую ў катэгорыі «лідэрства падчас крызісу».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?