Фота-Reuters

Фота-Reuters

Фота-AFP

Фота-AFP

Фота-AFP

Фота-AFP

Фота-AFP

Фота-AFP

Мінула больш за трыццаць гадоў з дня, калі венецыянскі маскарад стаў вяртацца на вуліцы гораду, каб зрабіцца адным з найадметных відовішчаў Еўропы. Сёлета яно пачалося ў гэтую пятніцу і працягнецца да 24 лютага. Падаем 5 цікавостак, датычных карнавалу.

1. Брэнд. Самы пазнавальная карнавальная вопратка – Баута: чорны плашч з даўгім крыссём, капялюш-трохвуголка і белая, на ўвесь твар, маска. Баута, мо, адзін з першых прыкладаў унісэксу, і падчас карнавалу часам цяжка вызначыць, хто гэта пад маскай: ён ці яна.

2. Карнавал і дучэ. У часы кіравання Мусаліні карнавал быў забаронены. Гэтак была перарвана завядзёнка, якая амаль без перапынкаў існавала ажно з ХІІІ стагоддзя. Толькі пры канцы 70-гадоў мінулага стагоддзя венецыянскі карнавал быў адноўлены.

3. Маскаробы. Вытворцы масак у сярэднявечнай Венецыі лічыліся звычайным рамеснікамі, і нават мелі сваю асобную гільдыю з канкрэтнымі законамі і абмежаваннямі.

4. Не за нашай памяццю. Сучасны карнавал – толькі кароткая і, трэба заўважыць, кансерватыўная версія старажытных урачыстасцяў. Карнавал, які цяпер цягнецца 10 дзён, колісь доўжыўся месяц і суправаджаўся не зусім прыстойнымі гарэзаваннямі і амаль нічым неўтаймаванымі эмоцыямі.

5. Сапраўднае аблічча маскараду. Існуе 2 асноўных версіі паходжання традыцыі венецыянскага карнавалу: Сацыёлагі лічаць, што рытуал карнавалу ўзнік, каб дазволіць жыхарам Венецыі хоць раз на год адысціся ад суворых гарадскіх законаў і строгага ўпарадкаванага тагачаснага грамадства. Гісторыкі ж лічаць, што маскарад узнік праз сярэднявечныя казіно, якія квітнелі ў горадзе, бо маскі дазвалялі схаваць асобу гульца і ўтоіць сапраўдныя эмоцыі спаборнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?