Такую змену ўвялі ад сёння, 3 кастрычніка. Пасажыры, якія выляталі ранкам з аэрапорта, ужо сутыкнуліся з новымі правіламі.
«Я адпраўляла дачку на спаборніцтвы. Квіткі купілі загадзя, але анлайн не рэгістраваліся, — расказала мінчанка Яўгенія Пастэрнак. — Жанчына на стойцы рэгістрацыі сказала, што ад сёння выбар месцаў платны, і яна не можа на яго паўплываць. Як рассадзіла сістэма, так дзеці і паляцяць. Раней, калі ляталі, мы таксама праходзілі рэгістрацыю на рэйс у аэрапорце, а не анлайн, даплачваць ні за што не трэба было».

Фота belavia.by.
У кампаніі «Белавія» падрабязную інфармацыю аб платным выбары месцаў абяцаюць расказаць цягам дня.
Каментары