У мінскай рымска‑каталіцкай парафіі святых Сымона і Алены выйшла ілюстраваная паэма‑казань пробашча Чырвонага касцёла ксяндза‑магістра Уладзіслава Завальнюка «Так хацеў Бог!». Яна прысвечана 100‑годдзю храма, заснаванага ў 1910 годзе, і памяці грамадска‑палітычнага дзеяча Эдварда Вайніловіча (1847—1928).

Страціўшы сваіх дзяцей Сымона і Алену ў часе эпідэміі грыпу, ён пабудаваў у памяць аб іх касцёл.

У чэрвені 2006 года яго астанкі былі перапахаваныя ў Чырвоным касцёле Мінска.

Паводле слоў аўтара паэмы, жыццё і дзейнасць Э.Вайніловіча, «шчырага рупліўца на ніве духоўнасці, — прыклад і абавязак для кожнага чалавека, а тым больш хрысціяніна». Ксёндз Завальнюк называе свайго героя чалавекам з «сумленнем чыстым, як раса ранішняя», «пасланнікам Божым, які рупіўся пра душу, узносіў у неба храмы, дзе б людзі задумаліся, для чаго яны жывуць, што зрабілі, каб на зямлі святлей было».

У слове да кнігі народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін называе паэму Завальнюка «узнёслым творам». «У ім чуецца Ваш голас, Ваша інтанацыя», — падкрэслівае Барадулін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?