У Беларусі прапрацоўваецца магчымасць акцыяніравання Беларускай чыгункі.
Аб гэтым заявіла сёння ў Мінску журналістам дырэктар Фонду дзяржаўнай маёмасці Дзяржкаммаёмасці Наталля Жарнасек, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Яна адзначыла, што цяпер абмяркоўваецца магчымасць унясення змяненняў у закон аб аб’ектах, якія знаходзяцца ва ўласнасці дзяржавы. Размова ідзе аб карэкціроўцы пераліку такіх прадпрыемстваў. «Мы бачым, што сітуацыя змянілася. І цяпер ідуць прапрацоўкі па акцыяніраванню Беларускай чыгункі, якая знаходзіцца ў спісе не падлеглых прыватызацыі, — сказала Наталля Жарнасек. — Разглядаюцца таксама падыходы па рэфармаванню аб’ектаў электраэнергетыкі, магістральных прадуктаправодаў».

Змяненні ў закон аб аб’ектах, якія знаходзяцца ў дзяржуласнасці, разглядаюцца таксама разам са змяненнямі яшчэ ў адзін заканадаўчы акт. Гэта закон аб прыватызацыі. Усе гэтыя пытанні будзе вырашаць міжведамасная рабочая група, якую плануецца стварыць. Такім чынам, работа па далейшаму рэфармаванню ўласнасці ў Беларусі будзе ажыццяўляцца ў комплексе, падкрэсліла Наталля Жарнасек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?