Упершыню за доўгі час зь візытам у Беларусь прыехаў кіраўнік ураду адной з краін Эўрасаюзу – прэм’ер Латвіі Іварс Годманіс.
У праграме ягонага знаходжаньня ў Менску – перамовы зь кіраўніком беларускага ўраду Сяргеем Сідорскім, падпісаньне міжурадавых пагадненьняў, наведваньне МАЗу, спартовага комплексу «Менск‑арэна», сустрэча зь беларускімі і латвійскімі дзелавымі коламі ў Нацыянальнай бібліятэцы.