Вядомая расейская паэтка Натальля Гарбанеўская, паплечніца Ежы Гедройца, выказала падтрымку беларускім галадоўнікам. У Менск яна прыехала на канфэрэнцыю, прысьвечаную 100-годзьдзю Гедройца, і тут даведалася пра беспрэцэдэнтную акцыю пратэсту. «Асабліва мяне ўстурбавала, што гэта робяць зусім маладыя людзі», – кажа паэтка, якая сама мае 24-гадовага ўнука.

Н.Гарбанеўская пераказала колькі парадаў для галадоўнікаў. «Трэба рабіць не бестэрміновую галадоўку, а эстафэтную, – перакананая паэтка, якая прайшла празь вязьніцы савецкай карнай сыстэмы. – Бестэрміновая мае сэнс за кратамі. А на свабодзе найбольш эфэктыўная – эстафэтная. Найлепш трымаць яе групамі па тыдні. Гэтак не заганяеш сябе ў безвыходнае становішча і не падрываеш незваротна ўласнае здароўе. Апошні дзень галадоўкі адной групы можа быць першым днём галадоўкі для другой групы».

АШ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0