Сярэднi кошт насення сланечнiка ва Украiне ў студзенi 2009 года знiзiўся на 62,1 працэнта ў параўнаннi з коштамi студзеня 2008‑га. Пры гэтым аб’ёмы продажаў гэтага вiду прадукцыi выраслi ў 2,5 раза.
Паводле звестак Дзяржаўнага камiтэта статыстыкi Украiны, сярэднiя кошты на прадукцыю раслiнаводства ў студзенi 2009 года знiзiлiся на 46 працэнтаў у параўнаннi са студзенем 2008 года. Так, сярэднi кошт рэалiзацыi пшанiцы за год знiзiўся на 40,6 працэнта, жыта — на 44,2 працэнта, ячменю — на 43,3 працэнта.