Прысяжныя адзінагалосна апраўдалі братоў Ібрагіма і Джабраіла Махмудавых. Калегія палічыла, што следству не ўдалося даказаць іх датычнасць да здзяйснення злачынства.

Таксама прысяжныя апраўдалі былога супрацоўніка МУС РФ Сяргея Хаджыкурбанава. На думку прысяжных, і тут следству не ўдалося даказаць датычнасць да здзяйснення злачынства.

Абвінавачанне лічыла, што Хаджыкурбанаў, якога за два тыдні да забойства журналісткі Ганны Паліткоўскай вызвалілі з Бутырскай турмы, арганізаваў злачынную групу, у якую увайшлі Махмудавы.

Прысяжныя палічылі недаказанай віну чацвертага фігуранта — Паўла Рагузава. Такім чынам, апраўдальны прысуд вынесены ўсім чатыром падазраваным па справе аб забойстве Ганны Паліткоўскай.

Галоўны рэдактар «Новой газеты» Дзмітры Муратаў заявіў, што справа аб забойстве Паліткоўскай не заканчваецца.

«Яшчэ раней я пагадзіўся б з любым рашэннем прысяжных, бо яны з самага пачатку зарэкамендавалі сябе як пісьменныя і вельмі сур’ёзныя людзі», — сказаў ён. —

Галоўнае расследаванне яшчэ наперадзе».

Эхо Москвы

Ганна Паліткоўская — незалежная журналістка і праваабаронца, якая стала вядомая найперш сваімі матэрыяламі на тэму Чачні і Паўночнага Каўказу, была заcтрэленая 7 кастрычніка 2006 году ў па'ездзе свайго дому ў Маскве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0