Трое вайскоўцаў пацярпелі ў выніку пажару ў парку 11-й асобнай механізаванай брыгады ў Слоніме (Гродзенская вобласць).

Як было аб'яўлена ў праграме "Панарама" Першага нацыянальнага тэлеканала, здарэнне адбылося ў сярэдзіне дня 19 лютага. У парку злучэння падчас планавых заняткаў па баявой падрыхтоўцы загарэўся танк.

Узгаранне ўдалося хутка ліквідаваць, аднак члены экіпажа атрымалі апёкі рознай ступені цяжкасці і шпіталізаваныя.

Прычыны пажару высвятляюцца.

У Беларускай ваеннай пракуратуры пакуль не змаглі прадаставіць больш падрабязную інфармацыю аб здарэнні. Супрацоўнікі БВП выязджалі на месца здарэння.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0